Министерство образования Республики Беларусь
Государственное учреждение образования
«Дукорский учебно-педагогический комплекс
детский сад-средняя школа»
|
ЗАЦВЯРДЖАЮ Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” В.А.Мацуганава 30.08.2019 |
План работы метадычных аб’яднанняў
на 2019/2020 навучальны год
МА настаўнікаў-прадметнікаў |
|||
1 |
Жнівень |
“Нарматыўнае прававое і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па прадметах ў 2019/2020 навучальным годзе” 1.1. Задачы работы МА на 2019/2020 навучальны год 1.2. Зацвярджэнне палана работы МА і плана курсавой падрыхтоўкі на новы навучальны год 2.1. Вывучэнне нарматыўных прававых дакументаў і інструктыўна-метадычных пісем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да новага вучэбнага года. Прававая прастора школы 2.2. Абмеркаванне і выбар тэм па самаадукацыі 2.3. Агляд навінак метадычнай літаратуры і перыядычных выданняў
|
Кіраўнік МА |
2 |
Кастрычнік |
Семінар-практыкум “Сучасны эфектыўны ўрок: метадычная кампетэнцыя настаўніка” 1.1. Патрабаванні да сучаснага ўрока. Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці і фарміраванне ў іх станоўчай матывацыі вывучэння вучэбных прадметаў 1.2. Псіхалагічныя аспекты правядзення вучэбных заняткаў 1.3. Рэалізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку 2. Адкрыты ўрок па тэме пасяджэння
|
Шуцько Т.В.
Сушкевіч І.М. Панюшэнка Н.М. Гацман С.М. |
3
|
Люты |
Семінар-панарама “Эфектыўная пазаўрочная дзейнасць настаўніка з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі: метадычны аспект” 1.1. Сувязь вучэбных заняткаў і пазаўрочнай дзейнасці 1.2. Вывучэнне малой Радзімы як частка пазаўрочнай работы 1.3. Развіццё лінгвакультуралагічнай, культуралагічнай і культуратворчай кампетэнцый вучняў у працэсе пазаўрочнай дзейнасці 2.1. Адкрытае мерапрыемства па тэме пасяджэння 2.2. Абмен эфектыўным вопытам арганізацыі і правядзення пазаўрочных мерапрыемстваў па прадметах |
Мазоўка Т.М. Шуцько Т.В. Крукоўская Н.К.
Крукоўская Н.К. Настаўнікі-прадметнікі |
4 |
Май |
“Аналіз работы МА настаўнікаў-прадметнікаў за 2019/2020 навучальны год” 1.1. Вынікі работы МА настаўнікаў-прадметнікаў за 2019/2020 навучальны год 1.2. Падвядзенне вынікаў “Скарбонкі творчых педагагічных знаходак” настаўнікаў-прадметнікаў 2. Творчая справаздача па тэмах самаадукацыі настаўнікаў |
Крукоўская Н.К.
Настаўнікі-прадметнікі Настаўнікі-прадметнікі
|
МА настаўнікаў пачатковых класаў |
|||
5 |
Жнівень |
“Арганізацыя адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе” 1.1. Сучаснае нарматыўнае прававое, навукова-метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе 1.2. Кантроль як сродак атрымання дакладнай інфармацыі пра вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў на розных этапах навучання 1.3. Арганізацыя і змест метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў у 2019/2020 навучальным годзе з улікам аналізу вынікаў папярэдняга навучальнага года 1.4. Абмеркаванне і выбар тэм па самаадукацыі 1.5. Агляд навінак метадычнай літаратуры і перыядычных выданняў
|
Сіротка І.Э.
Крылова М.І.
Сіротка І.Э.
Настаўнікі-прадметнікі |
6 |
Лістапад |
“Раэлізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах абнаўлення зместу пачатковай адукацыі” 1.1. Шляхі ўдасканалення прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў пачатковых класаў 1.2. Актывізацыя вучэбнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў па авалоданні прадметнымі і метапрадметнымі кампетэнцыямі 2.1. Праектаванне вучэбных заняткаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі з улікам прадметнай спецыфікі
|
Крылова М.І.
Сіротка І.Э.
Настаўнікі-прадметнікі |
7 |
Студзень |
“Фарміраванне чытацкай граматнасці вучняў пачатковых класаў у працэсе рашэння практыка-арыентаваных задач” 1.1 Фарміраванне чытацкай граматнасці вучняў пачатковых класаў у працэсе рашэння практыка-арыентаваных задач 2.1. Функцыянальныя магчымасці вучэбных дапаможнікаў для фарміравання кампетэнцый вучняў, забеспячэння адукацыйных вынікаў вучэбнай дзейнасці (з улікам прадметнай спецыфікі) 2.2. Рэалізацыя ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей на вучэбных занятках як умова дасягнення прадметных і метапрадметных вынікаў навучання вучняў пачатковых класаў (з улікам прадметнай спецыфікі). Распрацоўка вучэбнага занятку
|
Сіротка І.Э.
Крылова М.І.
Настаўнікі-прадметнікі |
8 |
Май |
“Кантрольна-ацэначная дзейнасць педагога ва ўмовах рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу” 1.1. Эфектыўнасць кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку як неабходная ўмова авалодання вучнямі пачатковых класаў ведамі, уменнямі, навыкамі, набыцця вопыту дзейнасці падчас іх прымянення (агульныя падыходы, з улікам прадметнай спецыфікі) 1.2. Прыёмы арганізацыі самастойнай дамашняй работы вучняў пачатковых класаў (агульныя падыходы, з улікам прадметнай спецыфікі) 1.3. Аналіз работы метадычнага аб’яднання за 2019/2020 навучальны год 2.1. Выступленні настаўнікаў па тэмах самаадукацыі |
Крылова М.І.
Сіротка І.Э.
Сіротка І.Э.
Настаўнікі-прадметнікі |
МА класных кіраўнікоў |
|||
9 |
Жнівень |
“Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ва ўстанове адукацыі” 1.1. Інструктыўна-метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе” 1.2. Задачы школы, асноўныя накірункі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2019/2020 навучальным годзе 1.3. Зацвярджэнне плана работы МА класных кіраўнікоў на 2019/2020 навучальны год 1.4. Планаванне выхаваўчай работы ў класе і яе ўлік 1.5. Папка класнага кіраўніка
|
Палаш С.М.
Палаш С.М.
Гутарава В.А.
Гутарава В.А. Гутарава В.А. |
10 |
Лістапад |
“Інфармацыйная гадзіна як сродак грамадска-патрыятычнага выхавання” 1.1. Паняцце інфармацыйнай гадзіны 1.2. Рэалізацыя індырмацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 1.3. Актывізацыі работы школьнага музейнага пакоя пры падрыхтоўцы і правядзенні інфармацыйных гадзін 1.4. Абмен вопытам работы. Адкрытыя інфармацыйныя гадзіны па тэме грамадска-патрыятычнага выхавання
|
Сіротка І.Э. Крукоўская Н.К.
Шуцько Т.В.
Класныя кіраўнікі |
11 |
Люты |
“Папулярызацыя фізкультуры і спорту сярод навучэнцаў як умова паспяховага фарміравання здаровага ладу жыцця” 1.1. Выкарыстанне разнастайных падыходаў, формаў і метадаў работы па арганізацыі вольнага часу навучэнцаў 1.2. Аб’яднанні па інтарэсах як важны этап развіцця здольнасцяў навучэнцаў 1.3. Экскурсія як адзін з накірункаў работы ўстановы адукацыі пад знакам Года малой радзімы 2.1. Прэзентацыя вопыту работы класных кіраўнікоў па тэме пасяджэння |
Кротава К.Ю.
Панюшэнка Н.М.
Крукоўская Н.К.
Класныя кіраўнікі
|
26 лютага па тэме метадычнага аб’яднання настаўнікаў грамадска-гуманітарнага цыкла Наталля Канстанцінаўна запрасіла ў 5 клас на ўрок беларускай літаратуры “Ідэйна-мастацкі змест апавядання М.Лынькова “Васількі”.
З 19 лютага па 23 лютага прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў віктарынах “Вяселая матэматыка”, “Па экалагічных сцежках”, “У краіне казак”, у матэматычнай гульні “Турнір кемлівых”. Вучні 1 класа здзейснілі падарожжа “У царства жывой прыроды”, першакласнікі даведаліся шмат цікавага пра жыццё экзатычных жывёл. Вучні другога класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Крос-пытанне”, падчас якой спаборнічалі на лепшага эрудыта, самага кемлівага. Трэццякласнікі правялі музычны конкурс “Кароль караоке”. Вучні мелі магчымасць праявіць свае музычныя здольнасці, кожнаму хацелася стаць “каралём”.
У межах пасяджэння метадычнага аб’яднання настаўнікаў грамадска-гуманітарнага цыкла быў праведзены ўрок рускай літаратуры ў 5 класе па казцы С.Я.Маршака “Дванаццаць месяцаў”. Настаўніца рускай літаратуры Сушкевіч І.М. так спланавала ўрок, што дзеці ўвесь час былі ў дзейнасці: рыхтавалі пытанні да твора, чыталі выразна твор па ролях, рыхтавалі інсцыніроўкі па эпізодах, праводзілі экскурс па ўласных малюнках. І вучні і настаўніца былі задаволены сумеснай працай.
23 лістапада адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў па тэме “Выхаванне прававой свядомасці, прававой культуры – неад’емны працэс прававога выхавання”, удзельнікам якога прадставілася магчымасць не толькі паглыбіць свае тэарытычныя веды па тэме, але і наведаць дзелавую гульню ў 9 класе “Правы і абавязкі”. Класны кіраўнік Ганна Алегаўна разам в вучнямі прадэманстравала разнастайнасць форм работы па дадзенай тэматыцы. Усе ўдзельнікі мерапрыемства засталіся пад добрым уражаннем і атрымалі шмат карыснай інфармацыі.
15 лістапада адбылося пасяджэнне МА настаўнікаў грамадска-гуманітарнага цыкла, на якім была разгледжана тэма “Фарміраванне ў вучняў сацыяльных і асобасна значымых якасцей праз вывучэнне прадметаў гуманітарнага цыкла”. Гутарава В.А. прааналізавала сучасныя падыходы да фарміравання ў вучняў сацыяльных і асобасна значымых якасцей. Гацман С.М. прапанавала найбольш эфектыўныя, на яе думку, шляхі дасягнення выхаваўчых мэт на ўроках. Крукоўская Н.К. падзялілася ўласнымі напрацоўкамі па арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці з мэтай фарміравання сацыяльных і асобасна значымых якасцей.
21 лютага ў школе стартаваў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Міжнародны дзень роднай мовы пачаўся акцыяй “Маё любімае беларускае слова”, у якой прынялі ўдзел вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі. Найбольш папулярнымі з’яўляюцца словы: Радзіма, дзякуй, калі ласка, суніцы… На працягу дня ў школе гучала беларуская музыка, вучні пачатковых класаў глядзелі мультыплікацыйныя фільмы на роднай мове.
У рамках тыдня з вучнямі праведзены шэраг пазакласных мерапрыемстваў. Вучні 9 класа сталі ўдзельнікамі гульні-віктарыны “Мая Радзіма – Беларусь”. Васьмікласнікі праявілі сябе ў конкурснай праграме “Квітней, родная мова”. А пяцікласнікі зазірнулі ў чароўны куфэрак. Кемлівасць, артыстызм прадэманстравалі вучні сёмага класа на алімпійскіх гульнях па беларускай мове “Ведай роднае слова!”.
Да 100-годдзя Узброеных Сіл краіны вучні наведалі ў школьнай бібліятэцы тэматычную выставу, з раздзеламі якой іх пазнаёміла вучаніца 9 класа Рагозік Лізавета. Найбольш вучняў зацікавілі раздзелы “Афганістан: боль, слёзы, памяць..”, “Служым Радзіме сваёй”, “Салдаты Перамогі”.